Logo Polskiego Radia
Print

Арыштаваныя члены каталёнскага ўраду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 07:01
Генэральная пракуратура Гішпаніі абвінавачвае іх у бунце, растраце дзяржаўных сродкаў і супраціве.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Арыштаваныя восем членаў ураду Каталёніі - усе, хто даваў паказаньні ў Мадрыдзе. Толькі адзін зь іх можа выйсьці на волю пад заклад у 50 тысяч эўра. Такое рашэньне ўчора прыняў Вярхоўны суд краіны ў гішпанскай сталіцы.

Паводле суду затрыманьне каталёнскіх міністраў неабходнае, паколькі існуе рызыка таго, што палітыкі будуць надалей зьдзяйсьняць злачынствы, у якіх яны абвінавачваюцца, а таксама зьнішчаць доказы сваёй віны.

Генэральная пракуратура Гішпаніі абвінавачвае членаў каталёнскага ўраду ў растраце дзяржаўных сродкаў, супраціве ў дачыыненьні да цэнтральных уладаў i бунце.

На паседжаньне суду ў Мадрыдзе прыйшло дзевяць членаў каталёнскага ўрада, зь іх восем былі зьмешчаныя пад арышт.

Былы прэм’ер рэгіёну Карлес Пудждэмон і яшчэ чатыры члена ўраду на паседжаньні суду не зьявіліся. Цяпер яны знаходзяцца ў Бэльгіі. Пракуратура Іспаніі патрабуе выдачы эўрапейскага ордэру на іх арышт.

У мінулую пятніцу, каталёнскі рэгіянальны парлямэнт абвясьціў незалежнасьць рэгіёну. У суботу ўлады ў Мадрыдзе прыпынілі аўтаномію Каталёніі, распусьцілі рэгіянальны парлямэнт і ўрад.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт