Курапаты – дарога сьмерці
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.11.2017 06:58
НКВД зьнішчала нібыта палітычных апанэнтаў, віна якіх часта заключалася толькі ў тым, што яны былі беларусамі.
Галоўная алея КурапатаўБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Курапаты… Лес на ўскраіне Менску, дзе ў канцы 1930-тых, пачатку 1940-х гадоў адбываліся масавыя расстрэлы. НКВД зьнішчала нібыта палітычных апанэнтаў, віна якіх часта заключалася толькі ў тым, што яны былі беларусамі.
Колькі тысяч ці дзясяткаў тысяч забіта пад Менскам – дакладна невядома.
Масавыя пахаваньні былі адкрытыя Зянонам Пазьняком у канцы 1980-х гадоў. Артыкул Зянона Пазьняка й Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога сьмерці», надрукаваны 3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура й мастацтва», для многіх стаў шокам.
Валеры Буйвал, які здаўна займаецца ахоўвай памяці пра Курапаты, кажа, што ў савецкі час мала хто ведаў, а калі й ведаў, то не хацеў гаварыць пра зьверствы НКВД у канцы 1930-х, пачатку 1940-х гадоў. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл