Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат Алена Анісім абраная старшынёй ТБМ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 13:18
Алег Трусаў стаў ганаровым старшынём Таварыства беларускай мовы.
Алена АнісімАлена Анісімфота: ТБМ

Сёньня ў Менску адбыўся справаздачна-выбарчы зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім зьмяніла на пасадзе старшыні гэтай грамадзкай арганізацыі Алега Трусава.

Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92. Іншых кандыдатаў на пасаду не было.

Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай ня толькі фармальна, але й па сутнасьці.

Алег Трусаў стаў ганаровым старшынём ТБМ.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт