У Чэхіі пачаліся парлямэнцкія выбары
Czwórka
Alaksandar Papko
20.10.2017 15:02
Апытаньні прадказваюць перамогу правацэнтрысцкім папулістам з Акцыі незадаволеных грамадзянаў.
Foto: pixabay.com
У Чэхіі ў пятніцу пачаліся парлямэнцкія выбары. Паводле сацыялягічных апытаньняў выразным пераможцам парлямэнцкай гонкі стане правацэнтрысцкая Акцыя незадаволеных грамадзянаў (ANO). Партыяй кіруе мільярдэр з папулісцкмі поглядамі Андрэй Бабіш. Пяціпрацэнтны выбарчы бар’ер могуць пераадолець восем партыяў.
Выбарчыя ўчасткі ў Чэхіі адчыняюцца ў пятніцу пасьля абеду, каб даць магчымасьць прагаласаваць тым, хто выяжджае з дому на выходныя. У выбарах удзельнічаюць прадстаўнікі 31 партыі. Гэта самая вялікая лічба ў гісторыі Чэскай Рэспублікі.
Акцыя незадаволеных грамадзянаў мае шанцы набраць каля 30% галасоў – на 15% больш за свайго асноўнага канкурэнта Чэскую сацыял-дэмакратычную партыю, якая ў апошнія гады кіравала краінай. Асноўнымі праблемамі, якія абмяркоўваліся падчас выбарчай кампаніі, былі нізкія заробкі й карупцыя.
IAR/ап