Летувіская чыгунка вырашыла абскардзіць рашэньне Эўрапейскай камісіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.10.2017 13:35
Летува не пагаджаецца плаціць 28 млн эўра за дзеяньне на шкоду Orlen.
Zdjęcie ilustracyjneFoto: materiały prasowe
Летувіская чыгунка падае скаргу ў Суд Эўрапейскага Зьвязу на рашэньне Эўрапейскай камісіі. Летува не пагаджаецца плаціць штраф за дзеяньне на шкоду польскаму НПЗ Orlen. Летувіскую чыгунку аштрафавалі на 28 млн эўра за выдаленьне часткі рэек, якія злучалі Летуву з Латвіяй. У выніку Orlen быў вымушаны карыстацца больш доўгім шляхам для перавозкі грузаў з нафтаперапрацоўчага завода ў Мажэйках.
Аб тым, што Летувіская чыгунка будзе абскарджваць рашэньне Эўрапейскай камісіі, паведаміў кіраўнік чыгункі Мантас Бартушка. Ён зазначыў, што ў іх два месяцы на падрыхтоўку аргумэнтаў. Летува будзе імкнуцца да зьмяншэньня штрафу, таму што нанесеная шкода не была настолькі вялікай, як паведаміў Orlen. Бартушка зазначыў таксама, што летувіская чыгунка цяпер у добрых адносінах з польскім НПЗ і плянуе вярнуць рэйкі ў Латвію.
Спэцыялісты мяркуюць, што кошты судовай справы могуць скласьці нават паўмільёна эўра.
яс