Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў манэты ў гонар Касьцюшкі (ФОТА, ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.10.2017 13:15
Гэта залатая манэта наміналам 200 злотых і сярэбраная – наміналам 10 злотых.
Залатая манэта.фота: Нацыянальны банк Польшчы
Нацыянальны банк Польшчы выпусьціў калекцыянэрскія манэты з нагоды 200 гадавіны з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Гэта залатая манэта наміналам 200 злотых і сярэбраная – наміналам 10 злотых.
На авэрсе залатой манэты прадстаўлена стылізаванае ўяўленьне Ваеннага ордэну Virtuti Militari і кургану Касьцюшкі ў Кракаве. На адваротным боку бачны партрэт Тадэвуша Касьцюшкі паводле гравіроўкі Антоні Алешчыньскага, зробленай у Парыжы ў 1829 годзе.
На асабовым боку сярэбранай манэты прадстаўленыя постаці касінераў на фоне гарматы і штандараў. На рэвэрсе – бюст Тадэвуша Касьцюшкі з парыскага мэдаля 1818 году з сэрыі славутых людзей.

Сярэбраная манэта

ав