Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп агучыў новую стратэгію ЗША ў дачыненьні да Ірану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 11:58
Амэрыканскі прэзыдэнт таксама абвясьціў аб увядзеньні санкцый супраць элітарнай іранскай Нацыянальнай гвардыі.
PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Дональд Трамп агучыў новую стратэгію ЗША ў дачыненьні да Ірану
Амэрыканскі прэзыдэнт таксама абвясьціў аб увядзеньні санкцый супраць элітарнай іранскай Нацыянальнай гвардыі.
Дональд Трамп агучыў новую стратэгію ЗША ў дачыненьні да Ірану. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, Злучаныя Штаты Амэрыкі не маглі зьдзейсьніць горшай памылкі, чым далучэньне да пагадненьня з 2015 году.
Нагадаем, пагадненьне зь Іранам падпісала адміністрацыя Барака Абамы, а таксама Вялікабрытанія, Кітай, Францыя, Нямеччына, Францыя й Расея.
Хоць Дональд Трамп пакуль яшчэ ня аб’явіў аб выхадзе з дамовы, але прыгразіў, што гэта можа адбыцца ў любы час, калі іранскі ўрад ня будзе выконваць умоваў пагадненьня.
Амэрыканскі прэзыдэнт таксама паведаміў, што згодна з новай стратэгіяй „Іран ніколі ня будзе ў стане вырабляць ядзерную зброю”.
Дональд Трамп абвясьціў таксама аб увядзеньні санкцый супраць элітарнай іранскай Нацыянальнай гвардыі.
аз

Дональд Трамп агучыў новую стратэгію палітыкі ЗША ў дачыненьні да Ірану. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, Злучаныя Штаты Амэрыкі не маглі зьдзейсьніць горшай памылкі, чым далучэньне да пагадненьня з 2015 году.

Нагадаем, пагадненьне зь Іранам падпісала адміністрацыя Барака Абамы, а таксама Вялікабрытанія, Кітай, Францыя, Нямеччына й Расея.

Хоць Дональд Трамп пакуль яшчэ ня аб’явіў аб выхадзе з дамовы, але прыгразіў, што гэта можа адбыцца ў любы час, калі іранскі ўрад ня будзе выконваць умоваў пагадненьня.

Амэрыканскі прэзыдэнт таксама паведаміў, што, згодна з новай стратэгіяй, „Іран ніколі ня будзе ў стане вырабляць ядзерную зброю”.

Дональд Трамп абвясьціў таксама аб увядзеньні санкцый супраць элітарнай іранскай Нацыянальнай гвардыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт