Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі і Дуда вырашаюць разыходжаньні па рэфармаваньні судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 18:12
Гэта ўжо трэцяя сустрэча Прэзыдэнта РП і старшыні кіруючай партыі ў Польшчы, тэма якой рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы.
Я.Качыньскі прыехаў на сустрэчу з Прэзыдэнтам РП А.Дудам у БэльвэдэрЯ.Качыньскі прыехаў на сустрэчу з Прэзыдэнтам РП А.Дудам у БэльвэдэрPAP/Jakub Kamiński

Гэта ўжо трэцяя сустрэча Прэзыдэнта РП і старшыні кіруючай партыі ў Польшчы, тэма якой рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы.

Палітыкі сустрэліся ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі Бэльвэдэр у Варшаве.

- Гэтая сустрэча зьяўляецца звычайнай працэдурай па вызначэньні рэформы дзяржавы паміж прэзыдэнтам і парлямэнцкай большасьцю, сказаў кіраўнік кабінэту Прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі. Ён дадаў таксама, што прэзыдэнт чакае на прапановы Яраслава Качыньскага.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда не падпісаў усіх законапраектаў аб рэфармаваньні судовай сыстэмы ў Польшчы і падрыхтаваў свае прапановы. Яраслаў Качыньскі імкнецца прасунуць законапраекты падрыхтаваныя Сэймам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт