Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Крыме
ЭП заклікаў да стварэньня міжнародных мэханізмаў кантролю за выкананьнем правоў чалавека ў Крыме.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае парушэньне правоў чалавека Крыме. Ахвяры перасьледу, гэта ў першую чаргу крымскія татары.
Нагадаем, Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. Гэты факт ня быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю.
Эўрадэпутаты патрабуюць вызваленьня палітычных зьняволеных, у тым ліку лідараў Меджліса. У цэлым, дакумэнт паказвае прозьвішча 46 незаконна пазбаўленых волі апазыцыянэраў.
Дэпутаты Эўрапарлямэнта заклікалі таксама Эўрапейскі суд па правах чалавека для разгляду скаргаў перасьледаваных жыхароў Крыма ў рэжыме прыярытэту, паколькі, паводле іх, расейскія суды не гарантуюць бесстароннасьці.
Эўрапарлямэнт таксама заклікаў да стварэньня міжнародных мэханізмаў кантролю за выкананьнем правоў чалавека ў Крыме, у тым ліку накіраваньня на паўвыспу місіі ААН, АБСЭ й Рады Эўропы.
Эўрадэпутаты выказалі падтрымку для санкцый, уведзеных ЭЗ у дачыненьні да гандлю таварамі й тэхналёгіямі з анэксаванымі Расеяй тэрыторыямі.
аз
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае парушэньне правоў чалавека на Крыме. Ахвяры перасьледу - гэта? ў першую чаргу? крымскія татары. Нагадаем, Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. Гэты факт ня быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю.
Эўрадэпутаты патрабуюць вызваленьня палітычных зьняволеных, у тым ліку лідараў Мэджліса. У цэлым, дакумэнт пералічвае прозьвішчы 46 незаконна пазбаўленых волі апазыцыянэраў.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі таксама Эўрапейскі суд па правах чалавека разглядаць скаргі жыхароў Крыму ў рэжыме прыярытэту, паколькі, паводле іх, расейскія суды не гарантуюць аб'ектыўнага й справядлівага разьбіральніцтва.
Эўрапарлямэнт таксама заклікаў да стварэньня міжнародных мэханізмаў кантролю за выкананьнем правоў чалавека на Крыме, у тым ліку накіраваньня на паўвыспу місіі ААН, АБСЭ й Рады Эўропы.
Эўрадэпутаты выказалі падтрымку для санкцый, уведзеных ЭЗ у дачыненьні да гандлю таварамі й тэхналёгіямі з анэксаванымі Расеяй тэрыторыямі.
аз