Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы хочуць увесьці пакараньне за прапагаваньне бандэрызму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2017 17:55
Законапраект прадбачыць забарону сымболікі АУН-УПА нараўне з сымболікай камунізму й нацызму.
Партызаны УПА ў лесеПартызаны УПА ў лесеPublic Domain CC0

Польская сялянская партыя, якая зьяўляецца парлямэнцкай апазыцыйнай партыяй, выступіла зь ініцыятывай увесьці пакараньне за прапагаваньне бандэрызму. Такая прапанова знаходзіцца ў праекце закону аб устанаўленьні 11 ліпеня Днём памяці аб паляках, ахвярах генацыду з рук украінскіх нацыяналістаў з АУН-УПА.

Польская сялянская партыя прапануе таксама ўнесьці папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, дзе б гаварылася аб перасьледзе ня толькі нацыстаў і камуністаў, адказных за злачынствы, але і ўкраінскіх нацыяналістаў, у якіх на руках кроў людзей. Акрамя таго, праект прадбачыць забарону сымболікі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і Ўкраінскай паўстанцкай арміі нараўне з сымболікай камунізму й нацызму.

Пакуль невядома, якія парлямэнцкія партыі, акрамя Польскай сялянскай, падтрымаюць законапраект падчас галасаваньня й ці ўвогуле ён трапіць на разгляд Сэйму.

Нагадаем, падчас вайны ў 1939-1945 гадах украінскія нацыяналісты зьдзейсьнілі масавыя забойствы польскага насельніцтва на Валыні й іншых рэгіёнах заходняй Украіны, якія да вайны ўваходзілі ў склад Польшчы. Паводле гісторыкаў, загінула 50-60 тыс. палякаў, хоць некаторыя крыніцы называюць лічбу ў 130-150 тыс. чалавек. У польскае падпольле забіла 3-5 тыс. украінцаў.

Ініцыятыву аграрыяў падтрымалі некаторыя польскія вэтэранскія арганізацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт