Logo Polskiego Radia
Print

Пад Вілейкай перапахавалі польскіх жаўнераў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2017 15:16
Жаўнеры Корпусу аховы памежжа загінулі 17 верасьня 1939 году, абараняючы вартаўнічую вежу «Пагост» падчас наступленьня ЧА.
photo: Польская амбасада ў Менску

У Даўгінаве пад Вілейкай адбылася ўрачыстасьць перапахаваньня жаўнераў польскага Корпусу аховы памежжа. Вайскоўцы загінулі 17 верасьня 1939 году, абараняючы вартаўнічую вежу КАП «Пагост» падчас наступленьня Чырвонай арміі.

Загінуўшыя жаўнеры Корпусу аховы памежжа былі пахаваныя мясцовымі жыхарамі ў брацкай магіле блізу вартаўнічай вежы. Цяпер там месьціцца калгаснае поле.

Дзякуючы працы экспэртаў Польскага інстытута нацыянальнай памяці і Міністэрства нацыянальнай абароны Беларусі ўдалося адшукаць астанкі пяці памерлых жаўнераў КАП.

Сёньня адбылося іх урачыстае перапахаваньне на ваенных могілках у Даўгінаве.

Ва ўрачыстасьці ўдзел прынялі польскі віцэ-міністар унутраных спраў і адміністрацыі Якуб Скіба, намесьнік старшыні Інстытута нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагжык, прадстаўнікі кіраўніцтва польскай Памежнай службы, польскі амбасадар у Беларусі Конрад Паўлік, а таксама прадстаўнікі беларускай адміністрацыі.

ав/фота: Польская амбасада ў Менску

/

/



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт