У некалькіх сотнях польскіх гатэляў можна адпачыць за паўцаны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.09.2017 12:32
Міністэрства спорту і турызму абвясьціла чарговую акцыю «Польшча паглядзі больш – уікэнд за паўцаны».
photo: pixabay.com/CC0
Міністэрства спорту і турызму Польшчы абвясьціла чарговую акцыю «Польшча паглядзі больш – уікэнд за паўцаны». Гэта магчымасьць для тых, хто не адпачыў на вакацыях, зрабіць гэта цяпер па добрай цане. Міністэрства апублікавала сьпіс гатэляў, музэяў, культурных устаноў, якія далучыліся да акцыі.
У цэлай краіне ўдзел у ёй прымае некалькі сотняў аб’ектаў, якія прапаноўваюць свае паслугі са скідкай 50%. Больш за ўсё прапановаў ад гатэляў, разьмешчаных на Балтыйскім узьбярэжжы.
Акцыя «Польшча паглядзі больш – уікэнд за паўцаны» будзе праходзіць 6-8 кастрычніка. Частка месцаў ужо распраданая. У папярэдняй акцыі ўдзел прыняло амаль 80 тысяч турыстаў у цэлай краіне.

ав