Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адзначылі 75-годзьдзе Нацыянальных узброеных сіл (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2017 16:25
Пасьля Арміі Краёвай і Сялянскіх батальёнаў фармаваньне было найбуйнейшай ваенна-палітычнай арганізацыяй падчас акупацыі.

Ля магілы Невядомага жаўнера ў Варшаве адбылася ўрачыстасьць з нагоды 75-й гадавіны стварэньня Нацыянальных узброеных сіл (Narodowe Siły Zbrojne). На мерапрыемстве прысутнічалі вэтэраны ваеннага фармаваньня з Польшчы й замежжа. Падчас урачыстасьці быў зачытаны ліст-пасланьне ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы – гэта польская падпольная ваенная арганізацыя руху Супраціву падчас Другой сусьветнай вайны й пасьля яе. Пасьля Арміі Краёвай і Сялянскіх батальёнаў была найбуйнейшай ваенна-палітычнай арганізацыяй падчас акупацыі.

Падчас вайны Нацыянальныя ўзброеныя сілы змагаліся супраць гітлераўцаў, пасьля яе – з Чырвонай арміяй і ўладамі Народнай Польшчы.

У шэрагах фармаваньня ваявала больш за 75 тыс. чалавек, яно было створанае на аснове правай, нацыяналістычнай ідэалёгіі. Нацыянальныя ўзброеныя сілы спынілі сваё існаваньне ў 1947 годзе.

вс

фота: PAP/Radek Pietruszka

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт