Logo Polskiego Radia
Print

Палата прадстаўнікоў не дазволіла дэпутату Канапацкай даць прэс-канфэрэнцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2017 08:04
Анатоль Лябедзька назваў адмену прэс-канфэрэнцыі "балаганам і цыркам-шапіто".
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Палата прадстаўнікоў у апошні момант адмяніла прэс-канфэрэнцыю, якую зьбіралася правесьці 12 верасьня дэпутатка Ганна Канапацкая.
Прэс-канфэрэнцыя пад назвай "Правацэнтрысцкая альтэрнатыва дэкрэту №3" плянавалася адбыцца ў прэс-цэнтры Палаты прадстаўнікоў. Пра адмову стала вядома ўвечары 11 верасьня.
У сувязі з гэтым арганізатары перанесьлі прэс-канфэрэнцыю ў гатэль "Манастырскі". Акрамя Канапацкай у мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і кіраўнік працоўнай групы па выпрацоўцы "Правацэнтрысцкай альтэрнатывы дэкрэту №3" Яраслаў Раманчук.
У сваім камэнтары ў сацсетках Лябедзька назваў адмену прэс-канфэрэнцыі "балаганам і цыркам-шапіто". На яго думку, мерапрыемства адмянілі ў сувязі з тым, што апазыцыя хоча прапанаваць альтэрнатыву вядомаму "дэкрэту аб дармаедах".

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт