Тры кампаніі хочуць паставіць верталёты для польскіх спэцсілаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2017 09:12
Патэнцыйныя ўдзельнікі тэндэру павінны прадставіць свае прапановы да канца бягучага году.
Photo:By Jakub Hałun - Praca własna, GFDL, https://commons.wikimedia.org
Тры кампаніі хочуць паставіць верталёты для польскіх спэцсілаў
Патэнцыйныя ўдзельнікі тэндэру павінны прадставіць свае прапановы да канца бягучага году.
Тры кампаніі плянуюць удзельнічаць у абвешчаным Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы тэндэры на пастаўку верталёты для польскіх спэцсілаў. Гаворка ідзе пра кансорцыюм, у склад якога ўваходзяць завод PZL Mielec - Sikorsky Aircraft Corporation, кансорцыюм Airbus Helicopters - Heli Invest і кампанію WSK „PZL-Świdnik”.
Намесьнік міністра абароны Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki) заявіў, што згаданыя кампаніі павінны падаць свае прапановы найпазьней яшчэ ў бягучым годзе. Ён дадаў, што да гэтай пары прайшлі папярэднія тэхнічныя працэдуры й дыялёг. Патэнцыйныя ўдзельнікі тэндэру папрасілі часу, каб падрыхтаваць свае прапановы.
Міністэрства нацыянальнай абароны плянуе купіць пошукава-выратавальныя верталёты, здольныя ўварвацца на тэрыторыю праціўніка. Машыны будуць прызначаныя для падразьдзяленьняў польскіх спэцсілаў.
Нагадаем, у мінулым годзе міністэрства адмовілася ад куплі верталётаў Airbus Helicopters H225M „Caracal”. Польскі бок палічыў прапанову кампаніі Airbus недастатковай.
аз
Тры кампаніі плянуюць удзельнічаць у абвешчаным Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы тэндэры на пастаўку верталётаў для польскіх спэцсілаў. Гаворка ідзе пра кансорцыюм, у склад якога ўваходзяць завод PZL Mielec - Sikorsky Aircraft Corporation, кансорцыюм Airbus Helicopters - Heli Invest і кампанію WSK „PZL-Świdnik” - Leonardo Helicopters.
Намесьнік міністра абароны Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki) заявіў, што згаданыя кампаніі павінны падаць свае прапановы найпазьней у бягучым годзе. Ён дадаў, што да гэтай пары прайшлі папярэднія тэхнічныя працэдуры й дыялёг. Патэнцыйныя ўдзельнікі тэндэру папрасілі час, каб падрыхтаваць свае прапановы.
Міністэрства нацыянальнай абароны плянуе купіць пошукава-выратавальныя верталёты, здольныя дзейнічаць на тэрыторыi праціўніка. Машыны будуць прызначаныя для падразьдзяленьняў польскіх спэцсілаў.
Нагадаем, у мінулым годзе міністэрства адмовілася ад куплі верталётаў Airbus Helicopters H225M „Caracal”. Польскі бок палічыў прапанову кампаніі Airbus недастатковай.
аз