Logo Polskiego Radia
Print

35 гадоў таму ў Любіне міліцыя застрэліла трох мірных дэманстрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.08.2017 13:19
На сьвяткаваньне 35 гадавіны Любінскага злачынства прыехалі прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Польшчы.
PAP/Maciej Kulczyński

31 жніўня 1982 году міліцыя ПНР (ZOMO) у горадзе Любін застрэліла трох удзельнікаў мірнай дэманстрацыі, арганізаванай з нагоды падпісаньня Жнівеньскага пагадненьня.
На сьвяткаваньне 35 гадавіны Любінскага злачынства прыехалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністар Бэата Шыдла. Яны таксама прымуць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 37 гадавіны ўзьнікненьня незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць».
У 1982 годзе ў Любіне загінулі тры асобы: Міхал Адамовіч, Анджэй Трайкоўскі і Мечыслаў Позьняк. Некалькі дзесяткаў былі параненыя. Пасьля шматгадовых працэсаў былі асуджаныя тры міліцэйскія начальнікі. Надалей невядома, хто дакладна страляў у дэманстрантаў. Дагэтуль не пакараныя асобы, якія далі дазвол на выкарыстаньне зброі падчас дэманстрацыі.
Дэманстрацыя ў Любіне ў 1982 году мела мірны характар і была прысьвечана падпісаньню Жнівеньскіх пагадненьняў у 1980 годзе. Гэта было адно з паразуменьняў, якое заканчвала хвалю пратэстаў у жніўні 1980 году. На наступны дзень падобны дакумэнт быў падпісаны ў Гданьску, а 3 верасьня ў Ястшэмбю.
Улады пагадзіліся зарэгістраваць прафсаюз «Салідарнасьць», вызваліць палітвязьняў, паставіць помнік ахвярам сьнежня 1970 году і правесьці эканамічныя рэформы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт