Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 10:45
Гэты дзень усталяваны ў гадавіну заключэньня ў 1939 годзе пакту Рыбэнтропа-Молатава.
photo: zapisyterroru.pl

Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму. Гэты дзень адзначаецца 23 жніўня ў гадавіну заключэньня ў 1939 годзе пакту Рыбэнтроп-Молатаў, які дзяліў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу на зоны ўплыву немцаў і СССР.
Польскі Цэнтар дасьледаваньня таталітарызму стварыў адмысловую інтэрнэт-базу «Запісы тэрору», якая вядзецца на польскай і ангельскай мовах. У базе зьмешчана каля 2 тысяч паказаньняў, сабраных Галоўнай камісіяй дасьледаваньняў нямецкіх злачынстваў у Польшчы. Гэта кранальныя, індывідуальныя гісторыі людзей, якія страцілі сваіх блізкіх у масавых расстрэлах, гісторыя польскіх габрэяў і г.д.
Партал zapisyterroru.pl папаўняецца таксама ўспамінамі сьведак савецкіх злачынстваў. 17 верасьня будуць апублікаваныя некалькі сотняў гісторый палякаў, якія выехалі з Польшчы разам з арміяй генэрала Андэрса.
Эўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму быў усталяваны Эўрапейскім парлямэнтам. Упершыню сьвята адзначалася ў 2009 годзе, у 70-ю гадавіну заключэньня пакту Рыбэнтроп-Молатаў.

Гэты дзень адзначаецца 23 жніўня ў гадавіну заключэньня ў 1939 годзе пакту Рыбэнтропа-Молатава, які дзяліў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу на зоны ўплыву немцаў і СССР.

Польскі Цэнтар дасьледаваньня таталітарызму стварыў адмысловую інтэрнэт-базу «Запісы тэрору», якая вядзецца на польскай і ангельскай мовах. У базе зьмешчана каля 2 тысяч паказаньняў, сабраных Галоўнай камісіяй дасьледаваньняў нямецкіх злачынстваў у Польшчы. Гэта кранальныя, індывідуальныя гісторыі людзей, якія страцілі сваіх блізкіх у масавых расстрэлах, гісторыя польскіх габрэяў і г.д.

Партал zapisyterroru.pl папаўняецца таксама ўспамінамі сьведак савецкіх злачынстваў. 17 верасьня будуць апублікаваныя некалькі сотняў гісторый палякаў, якія выехалі з Польшчы разам з арміяй генэрала Андэрса.

Эўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму быў усталяваны Эўрапейскім парлямэнтам. Упершыню сьвята адзначалася ў 2009 годзе, у 70-ю гадавіну заключэньня пакту Рыбэнтроп-Молатаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт