Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаве адчыняюць родавую палату, дзе будуць нараджацца мёртвыя дзеці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 15:23
Цягам году ва ўнівэрсытэцкім клінічным шпіталі нараджаецца каля 20 дзяцей са сьмяротнымі захворваньнямі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пасьля вакацый ва Ўнівэрсытэцкім клінічным шпіталі ва Ўроцлаве пачне дзейнічаць першая ў Польшчы палата, дзе будуць нараджацца мёртвыя ці сьмяротна хворыя дзеці.
«Пасьля дыягназу сьмяротнай хваробы бацькі атрымліваюць выбар. Яны могуць спыніць цяжарнасьць, ці данасіць дзіця да канца. Мы б хацелі, каб асобы, якія абяруць другі варыянт, мелі магчымасьць нараджаць у спрыяльных умовах», – гаворыць кіраўнік гінэкалягічнага аддзяленьня прафэсар Марыюш Зімэр.
Яшчэ раней у шпіталі рабілі ўсё для таго, каб жанчыны, дзеці якіх ня маюць шанцаў выжыць, нараджалі ў іншых палатах, чым жанчыны з нармальнай цяжарнасьцю. Аднак часамі не было свабодных палат. Крыкі радасьці ці плачу здаровых дзяцей для маці, дзіця якой памрэ пасьля родаў, былі цяжкім досьведам. У традыцыйнай радавой палаце кушэткі разьдзеленыя толькі шырмай.
Хосьпісная радавая палата будзе аддзеленая ад галоўнай часткі калідорам. Жанчыны будуць нараджаць за зачыненымі дзьвярамі, што створыць больш інтымную атмасфэру.
«Для бацькоў гэта важная падзея. Яны падрыхтаваныя, робяць здымкі з дзецьмі. Мы б хацелі запэўніць ім хатнюю атмасфэру. Інтэр’ер таксама будзе адпаведным. Але ў першую чаргу там будзе прастора, каб жанчына правяла час з дзіцём і сваімі блізкімі пад наглядам спэцыялістаў, між іншым, псыхоляга», – расказвае лекар.
Цягам году ва Ўнівэрсытэцкім клінічным шпіталі ва Ўроцлаве нараджаецца каля 20 дзяцей са сьмяротнымі захворваньнямі.

Восеньню ва Ўроцлаўскім унівэрсытэцкім клінічным шпіталі пачне дзейнічаць першая ў Польшчы палата, дзе будуць нараджацца мёртвыя ці сьмяротна хворыя дзеці.

«Пасьля дыягназу «сьмяротная хвароба» бацькі атрымліваюць выбар: яны могуць перарваць цяжарнасьць ці маці можа данасіць дзіця да канца. Мы б хацелі, каб грамадзяне, якія абяруць другі варыянт, мелі магчымасьць нараджаць у спрыяльных умовах», – гаворыць кіраўнік гінэкалягічнага аддзяленьня прафэсар Марыюш Зімэр.

Яшчэ раней у шпіталі рабілі ўсё для таго, каб жанчыны, дзеці якіх ня маюць шанцаў выжыць, нараджалі ў іншых палатах, чым жанчыны з цяжарнасьцю без складанасьцей. Аднак часа не было свабодных палат. Крыкі радасьці ці плачу здаровых дзяцей для маці, дзіця якой памрэ пасьля родаў, былі цяжкім досьведам, бо ў традыцыйнай родавой палаце ложкі разьдзеленыя толькі шырмай.

Хосьпісная родавая палата будзе аддзеленая ад галоўнай часткі калідорам. Жанчыны будуць нараджаць за зачыненымі дзьвярамі, што створыць больш інтымную атмасфэру.

«Для бацькоў гэта важная падзея. Яны падрыхтаваныя, робяць здымкі з дзецьмі. Мы б хацелі запэўніць ім хатнюю атмасфэру. Інтэр’ер таксама будзе адпаведным. Але ў першую чаргу там будзе прастора, каб жанчына правяла час зь дзіцем і сваімі блізкімі пад наглядам спэцыялістаў, між іншым, псыхоляга», – расказвае лекар.

Цягам году ва Ўроцлаўскім ўнівэрсытэцкім клінічным шпіталі нараджаецца каля 20 дзяцей са сьмяротнымі захворваньнямі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт