Польшча змагаецца з наступствамі навальніцаў
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
17.08.2017 11:31
Толькі ўчора ратаўнікі выяжджалі на месцы аварыяў 800 разоў.
Наступствы буры ў Паморскім ваяводзтве на поўначы Польшчы. PAP/Jan Dzban
На працягу 6 дзён над Польшчай не сьціхаюць навальніцы. У выніку стыхіі загінулі 6 чалавек, каля 50 атрымалі раненьні. Ратаўнікі выяжджалі на месцы аварыяў 22 тысячы разоў. Самая складаная сытуацыя склалася ў паўночных рэгіёнах Польшчы. У сераду польскія ратавальныя службы выяжджалі на выклікі 800 разоў.
Большая частка зь іх зьвязаная з пашкоджаньнямі жылых дамоў. Пажарныя-ратаўнікі таксама расчышчаюць дарогі, заблякаваныя паваленымі бурай дрэвамі.
IAR/ап