Logo Polskiego Radia
Print

Польшча сьвяткуе 97 гадавіну пераможнай Варшаўскай бітвы над бальшавікамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 12:13
  • Варшаўская бітва.mp3
Бітва лічыцца адной з лёсавызначальных датаў польскай і агульнаэўрапейскай гісторыі.
commons.wikimedia.org/Domena publiczna/autor nieznany

Мінае 97 гадоў ад Варшаўскай бітвы, якая затрымала паход бальшавікоў на захад Эўропы і запэўніла Польшчы незалежнасьць на 20 гадоў. Варшаўская бітва была названая «Цудам на Вісьле» і ўвайшла ў сьпіс 18 найбольш значных і пераломных бітваў сусьветнай гісторыі.
Варшаўская бітва зьмяніла хаду Польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў, вайны, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася ажно да часу заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921). Бітва лічыцца адной з лёсавызначальных датаў польскай і агульнаэўрапейскай гісторыі. Чырвоная Армія ішла на Захад, каб там распаўсюдзіць сусьветную рэвалюцыю. Асноўнай мэтай нападу бальшавікоў на Польшчу быў поўны яе разгром, усталяваньне савецкай улады й далейшы наступ на Захад.
Паміж 13 і 25 жніўнем 1920 году адбылася вырашальная бітва ў польска-бальшавіцкай вайне. Польскія войскі пад кіраўніцтвам Юзэфа Пілсудскага перамаглі Чырвоную армію, якую ўзначальваў Міхаіл Тухачэўскі. Як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшчу чакае параза. 15 жніўня польскае здолела спыніць наступ бальшавікоў і прарваць савецкі фронт. У выніку далейшых удараў, савецкае войска было амаль цалкам разьбітае.
Гісторык Анджэй Шчэпаноўскі з Музэя Войска Польскага тлумачыць, што ключавую ролю ў бітве адыграла стратэгія Юзафа Пілсудскага.
А. Шчэпаноўскі: Гэты быў вельмі адважны плян. Неабходна было сабраць дывізіі ля ракі Вепр і правесьці наступ, акружаючы бальшавікоў. Адначасова трэба было трымаць пазыцыі ў Радзыміне, а таксама трымаць фронт на поўнач ад Варшавы. Канешне ж, цяжкія баі разыгрываліся на пярэднім пляне Варшавы, але галоўны ўдар выйшаў з ракі Вепр і завяршыўся посьпехам.
Гісторык нагадвае, што самая вялікая адказнасьць за змаганьне з бальшавікамі ляжала на Юзэфе Пілсудскім, які дасканала справіўся з задачай.
А. Шчэпаноўскі: Важнай была постаць самога Юзафа Пілсудскага. Ён быў галоўнакамандуючым. Гэта ён за ўсё адказваў. Калі ёсьць дасканалы галоўнакамандуючы, а кепскі кіраўнік штабу, то бітву ці вайну можна выйграць. А калі наадварот, то гэта немагчыма. Расеі не перамог Напалеон, а зрабіла гэта Польшча Пілсудскага.
Гаворачы пра пераможную Варшаўскую бітву нельга забываць пра вялікую ролю і дапамогу мірных жыхароў сталіцы – падкрэсьлівае гісторык.
А. Шчэпаноўскі: З ліпеня ў добраахвотную армію ўступіла больш за 100 тысяч чалавек. Гэта была велізарная сума, беручы пад увагу, што краіна была вынішчаная вайной. Палякі пасьля трох падзелаў, якія жылі ў чужых дзяржаўных арганізмах, усё ж адважыліся на такі ўчынак, адчулі сябе адзіным народам, адзінай краінай. Яны абаранілі гэтую краіну ад бальшавізму.
Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкі наступ на Захад.
У наступных месяцах шэраг польскіх перамогаў, якія пайшлі ўсьлед за Варшаўскай бітвай, захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.
У змаганьнях загінула 4,5 тысяч палякаў, 22 тысячы былі параненыя, а 10 тысяч чалавек лічацца зьніклымі. Ахвяры на баку бальшавікоў невядомыя. Лічыцца, што 25 тысяч загінулі ці былі цяжка параненымі, 60 тысяч трапіла ў польскі палон.
Варшаўская бітва была названая «Цудам на Вісьле» і ўвайшла ў сьпіс 18 найбольш значных і пераломных бітваў сусьветнай гісторыі.

Мінае 97 гадоў ад Варшаўскай бітвы, якая затрымала паход бальшавікоў на захад Эўропы і запэўніла Польшчы незалежнасьць на 20 гадоў. Варшаўская бітва была названая «Цудам на Вісьле» і ўвайшла ў сьпіс 18 найбольш значных і пераломных бітваў сусьветнай гісторыі.

Варшаўская бітва зьмяніла хаду Польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў, вайны, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася ажно да часу заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921). Бітва лічыцца адной з лёсавызначальных датаў польскай і агульнаэўрапейскай гісторыі. Чырвоная Армія ішла на Захад, каб там распаўсюдзіць сусьветную рэвалюцыю. Асноўнай мэтай нападу бальшавікоў на Польшчу быў поўны яе разгром, усталяваньне савецкай улады й далейшы наступ на Захад.

Паміж 13 і 25 жніўнем 1920 году адбылася вырашальная бітва ў польска-бальшавіцкай вайне. Польскія войскі пад кіраўніцтвам Юзэфа Пілсудскага перамаглі Чырвоную армію, якую ўзначальваў Міхаіл Тухачэўскі. Як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшчу чакае параза. 15 жніўня польскае войска здолела спыніць наступ бальшавікоў і прарваць савецкі фронт. У выніку далейшых удараў, савецкае войска было амаль цалкам разьбітае.

Гісторык Анджэй Шчэпаноўскі з Музэя Войска Польскага тлумачыць, што ключавую ролю ў бітве адыграла стратэгія Юзафа Пілсудскага.

А. Шчэпаноўскі: Гэты быў вельмі адважны плян. Неабходна было сабраць дывізіі ля ракі Вепр і правесьці наступ, акружаючы бальшавікоў. Адначасова трэба было трымаць пазыцыі ў Радзыміне, а таксама трымаць фронт на поўнач ад Варшавы. Канешне ж, цяжкія баі разыгрываліся на пярэднім пляне Варшавы, але галоўны ўдар выйшаў з ракі Вепр і завяршыўся посьпехам.

Гісторык нагадвае, што самая вялікая адказнасьць за змаганьне з бальшавікамі ляжала на Юзэфе Пілсудскім, які дасканала справіўся з задачай.

А. Шчэпаноўскі: Важнай была постаць самога Юзафа Пілсудскага. Ён быў галоўнакамандуючым. Гэта ён за ўсё адказваў. Калі ёсьць дасканалы галоўнакамандуючы, а кепскі кіраўнік штабу, то бітву ці вайну можна выйграць. А калі наадварот, то гэта немагчыма. Расеі не перамог Напалеон, а зрабіла гэта Польшча Пілсудскага.

Гаворачы пра пераможную Варшаўскую бітву нельга забываць пра вялікую ролю і дапамогу мірных жыхароў сталіцы – падкрэсьлівае гісторык.

А. Шчэпаноўскі: З ліпеня ў добраахвотную армію ўступіла больш за 100 тысяч чалавек. Гэта была велізарная сума, беручы пад увагу, што краіна была вынішчаная вайной. Палякі пасьля трох падзелаў, якія жылі ў чужых дзяржаўных арганізмах, усё ж адважыліся на такі ўчынак, адчулі сябе адзіным народам, адзінай краінай. Яны абаранілі гэтую краіну ад бальшавізму.

Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкі наступ на Захад.У наступных месяцах шэраг польскіх перамогаў, якія пайшлі ўсьлед за Варшаўскай бітвай, захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.
У змаганьнях загінула 4,5 тысяч палякаў, 22 тысячы былі параненыя, а 10 тысяч чалавек лічацца зьніклымі. Ахвяры на баку бальшавікоў невядомыя. Лічыцца, што 25 тысяч загінулі ці былі цяжка параненымі, 60 тысяч трапілі ў польскі палон.

Варшаўская бітва была названая «Цудам на Вісьле» і ўвайшла ў сьпіс 18 найбольш значных і пераломных бітваў сусьветнай гісторыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт