Logo Polskiego Radia
Print

У Амэрыцы працягваюцца непарадкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 10:52
Тры асобы загінулі, а многія атрымалі раненьні падчас пратэстаў у штаце Вірджынія.
Foto: Virginia State Police//PAP/EPA

У горадзе Шарлотсьвіль у штаце Вірджынія ўначы загінулі тры асобы. Гэта 32-гадовая жанчына і два супрацоўнікі паліцыі. 35 чалавек атрымалі раненьні ў ноч з суботы на нядзелю, паведамілі гарадзкія ўлады.

Жанчына загінула, калі аўтамабіль уехаў у натоўп пратэстоўцаў, у асноўным левых актывістаў, якія дэманстравалі супраць маршаў крайніх правых сіл. Паліцыя паведаміла, што кіроўца аўта затрыманы. Гэты 20-гадовы мужчына са штата Агаё.

Яшчэ дзьве ахвяры – гэта два паліцэйскія. Яны загінулі ў выніку крушэньня верталёта, які падтрымліваў з паветра сіл правапарадку ў горадзе.

Падчас сутыкненьняў у горадзе 35 чалавек атрымалі раненьні, пяць зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў непарадкі ў Шарлотсьвілі жудаснымі падзеямі ды рашуча асудзіў іх як праявы нянавісьці і гвалту з многіх бакоў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт