Польскія гісторыкі шукаюць магілы жаўнераў Пілсудскага ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.08.2017 14:47
Гэта важны пазытыўны сыгнал аднаўленьня гістарычнага дыялёгу праміж Польшчай і Ўкраінай.
Жаўнеры Польскіх легіёнаў у акопах пад Касьцюхноўкай, ліпень 1916 году. Wikimedia Commons/ Narodowe Archiwum Cyfrowe (NAC)/public domain
Гісторыкі з Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы прымуць удзел у пошуках магілаў жаўнераў Першай брыгады польскіх легіёнаў пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудскага, якія загінулі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта важны пазытыўны сыгнал аднаўленьня гістарычнага дыялёгу – кажуць прадстаўнікі ІНП.
Пошукавыя працы, удзел у якіх прымуць украінскія і польскія археолягі, а таксама польскія скаўты, у суботу пачнуцца ў вёсцы Касьцюхноўка (Костюхнівка) Валынскай вобласьці. Там у ліпені 1916 году разгарнулася бітва паміж расейскай і аўстра-венгерскай арміяй, у склад якой уваходзілі польскія легіёны.
Пошукавыя працы польскіх археолягаў ва Ўкраіне, у тым ліку пошукі магілаў ахвяраў Валынскай разьні, у красавіку гэтага году былі спыненыя па ўказаньні ўкраінскіх уладаў. Да прыняцьця такога рашэньня ўкраінскі ўрад схіліў дэмантаж мясцовымі жыхарамі помніка жаўнерам Украінскай паўстанцкай арміі, які стаяў на могілках у вёсцы Грушавіцы (Hruszowice) ў Польшчы.
PAP/ап