73-ю гадавіну Варшаўскага паўстаньня адзначылі забегам (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.07.2017 11:46
Амаль 10 тыс. чалавек удзельнічалі ў Варшаве ў вулічным забегу ў памяць аб Варшаўскім паўстаньні 1944 года.
Амаль 10 тыс. чалавек удзельнічалі ў Варшаве ў вулічным забегу ў памяць аб Варшаўскім паўстаньні 1944 года.
Каля 10 тыс. чалавек у суботу ўвечары ў Варшаве выйшлі на старт вулічнага забегу ў памяць аб 73-й гадавіне Варшаўскага паўстаньня. Траса забегу працягласьцю ў 10 км праходзіла праз месцы памяці пра ўзброены подзьвіг падпольнай Арміі Краёвай – па вуліцах сталічнага квартала «Стары горад», дзе ў жніўні 1944 гады працягваліся жорсткія баі паміж слаба ўзброенымі паўстанцамі й гітлераўцамі.
Перад стартам удзельнікі запалілі свечкі і ўшанавалі памяць варшаўскіх паўстанцаў хвілінай маўчаньня.
У 27-м забегу ў памяць аб Варшаўскім паўстаньні ўдзельнічалі жыхары й госьці сталіцы, а таксама прафэсійныя лёгкаатлеты. Сярод удзельнікаў былі інваліды-калясачнікі, а таксама аматары катаньня на ролікавых каньках.
1 жніўня 1944 года ў польскай сталіцы пачалося паўстаньне супраць гітлераўскіх акупантаў. Збройны чын меў трываць некалькі дзён, а закончыўся праз два месяцы капітуляцыяй паўстанцаў. У выніку паўстаньня загінулі 200 тыс. чалавек, большасьць – гэта мірныя жыхары.
Каля 10 тыс. чалавек у суботу ўвечары ў Варшаве выйшлі на старт вулічнага забегу ў памяць аб 73-й гадавіне Варшаўскага паўстаньня.
Траса забегу працягласьцю ў 10 км праходзіла праз месцы памяці пра ўзброены подзьвіг падпольнай Арміі Краёвай – па вуліцах сталічнага квартала «Стары горад», дзе ў жніўні 1944 года ішлі жорсткія баі паміж слаба ўзброенымі паўстанцамі й гітлераўцамі.
Перад стартам удзельнікі запалілі свечкі і ўшанавалі памяць варшаўскіх паўстанцаў хвілінай маўчаньня.
У 27-м забегу ў памяць аб Варшаўскім паўстаньні ўдзельнічалі жыхары й госьці сталіцы, а таксама прафэсійныя лёгкаатлеты. Сярод удзельнікаў былі інваліды-калясачнікі, а таксама аматары катаньня на ролікавых каньках.
1 жніўня 1944 года ў польскай сталіцы пачалося паўстаньне супраць гітлераўскіх акупантаў. Збройны чын меў трываць некалькі дзён, а закончыўся праз два месяцы капітуляцыяй паўстанцаў. У выніку паўстаньня загінулі 200 тыс. чалавек, большасьць – гэта мірныя жыхары.
вс
фота: PAP/Radek Pietruszka