Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Ўкраіны: Мы занепакоеныя вучэньнямі «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2017 19:21
«Вучэньні могуць быць выкарыстаныя для агрэсіі ў адносінах Украіны альбо іншай эўрапейскай дзяржавы».
Міністар абароны Ўкраіны, генэрал арміі Сьцяпан ПалтаракМіністар абароны Ўкраіны, генэрал арміі Сьцяпан Палтаракфота: Мінабароны Ўкраіны

Міністар абароны, генэрал арміі Ўкраіны Сьцяпан Палтарак занепакоены беларуска-расейскімі вучэньня «Захад-2017», якія пройдуць у Беларусі ў верасьні бягучага года.

Кіраўнік Мінабароны Ўкраіны сказаў, што занепакоенасьць з нагоды вучэньняў выказвае ня толькі Ўкраіна, але й міжнародная супольнасьць. Генэрал Палтарак падкрэсьліў, што вучэньні «Захад-2017» будуць найбольшымі манэўрамі да гэтага часу. Паводле яго словаў, вучэньні могуць быць выкарыстаныя для агрэсіі ў адносінах Украіны альбо іншай эўрапейскай дзяржавы.

Заява Сьцяпана Палтарака прагучала ў момант знаходжаньня ў Кіеве Аляксандра Лукашэнкі. Сярод тэм, якія будуць закранутыя ў перамовах паміж ім і прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, ёсьць у тым ліку й манэўры «Захад-2017».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт