Расея будзе пазбаўляць тэрарыстаў грамадзянства
Закон павінен уступіць у сілу 1 верасьня пасьля таго, як яго прыме Савет фэдэрацыі й падпіша прэзыдэнт.
Дзярждума Расеі прыняла закон, які дазваляе пазбавіць расейскага грамадзянства асобаў, абвінавачаных у тэрарыстычнай дзейнасьці. Новыя правілы не распаўсюджваюцца на асобы, якія з дня нараджэньня зьяўляюцца грамадзянамі Расейскай Фэдэрацыі. Закон павінен уступіць у сілу 1 верасьня пасьля таго, як яго прыме Савет фэдэрацыі й падпіша прэзыдэнт.
Падрыхтоўка закону пачалася некалькі месяцаў таму, пасьля таго, як Фэдэральная служба бясьпекі паведаміла, што большасьць асобаў, якія падазраюцца ў тэрарызьме ў Расеі атрымалі расейскія пашпарты зусім нядаўна.
Дзярждума прыняла рашэньне прафіляктычна пазбаўляць грамадзянства людзей, якія вядуць на тэрыторыі Расеі дзейнасьць, накіраваную супраць канстытуцыйнага ладу й бясьпекі краіны.
У сьпісе злачынстваў, за якія пагражае пазбаўленьне грамадзянства, апынуліся, сярод іншага, зьдзяйсьненьне тэракту, супрацоўніцтва з тэрарыстычнымі арганізацыямі й публічныя заклікі да зьдзяйсьненьня тэракту.
Санкцыі не закрануць сужонкаў і дзяцей гэткай асобы, пры ўмове, што іх віна ня будзе даказаная.
аз
Дзярждума Расеі прыняла закон, які дазваляе пазбавіць расейскага грамадзянства асобаў, абвінавачаных у тэрарыстычнай дзейнасьці. Новыя правілы не распаўсюджваюцца на людзей, якія ад нараджэньня зьяўляюцца грамадзянамі Расейскай Фэдэрацыі. Закон павінен уступіць у сілу 1 верасьня пасьля таго, як яго прыме Савет фэдэрацыі й падпіша прэзыдэнт.
Падрыхтоўка закону пачалася некалькі месяцаў таму пасьля таго, як Фэдэральная служба бясьпекі паведаміла, што большасьць асобаў, якія падазраюцца ў тэрарызьме ў Расеі, атрымалі расейскія пашпарты зусім нядаўна.
Дзярждума прыняла рашэньне прафіляктычна пазбаўляць грамадзянства людзей, якія вядуць на тэрыторыі Расеі дзейнасьць, накіраваную супраць канстытуцыйнага ладу й бясьпекі краіны.
У сьпісе злачынстваў, за якія пагражае пазбаўленьне грамадзянства, ёсьць, сярод іншага, зьдзяйсьненьне тэракту, супрацоўніцтва з тэрарыстычнымі арганізацыямі й публічныя заклікі да зьдзяйсьненьня тэракту.
Санкцыі не закрануць сужонкаў і дзяцей такога чалавека, аднак пры ўмове, што іх віна ня будзе даказаная.
аз