У парлямэнце Польшчы ідуць вострыя дэбаты
Дэбаты вакол рэформы судовай сыстэмы суправаджаюць пратэсты на вуліцах.
Сэйм накіраваў праект Закона аб Вярхоўным судзе, аўтарства кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” на дапрацоўку ў Камісію юстыцыі й правоў чалавека.
Заўзятыя сваркі, узаемныя абвінавачваньні й штурханіна – так учора ў Сэйме выглядалі дэбаты на тэму рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
Учора ноччу ў Сэйме пачалося другое чытаньне закону аб Вярхоўным судзе. Прапановы зьменаў не падабаюцца апазыцыі, якая абвінавачвае кіруючую партыю ў спробе падпарадкаваць суды ў краіне палітыкам. Кіроўныя пераконваюць, што ажыцьцяўляючы рэформу, змагаюцца з паталёгіяй у судовай сыстэме.
З-за росту эмоцыяў учарашняе паседжаньне Сэйму было прыпыненае да сёньняшняга дня.
Сэймавыя дэбаты суправаджалі пратэсты праціўнікаў ураду, якія сабраліся ля будынку Сэйму ў Варшаве, а таксама ў некалькіх іншых гарадах Польшчы.
Паводле сталічных уладаў, учора ля Сэйму пратэставала каля 17 тысяч чалавек.
Пратэсты супраць рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы працягваюцца ў Варшаве зь пятніцы.
аз
Сэйм накіраваў праект Закона аб Вярхоўным судзе аўтарства кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” на дапрацоўку ў Камісію юстыцыі й правоў чалавека.
Заўзятыя сваркі, узаемныя абвінавачваньні й штурханіна – так учора ў Сэйме выглядалі дэбаты на тэму рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
Учора ноччу ў Сэйме пачалося другое чытаньне закону аб Вярхоўным судзе. Прапановы зьменаў не падабаюцца апазыцыі, якая абвінавачвае кіруючую партыю ў спробе падпарадкаваць суды ў краіне палітыкам. Дэпутаты кіроўнай партыі пераконваюць, што ажыцьцяўляючы рэформу, змагаюцца з паталёгіяй у судовай сыстэме.