Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія падала на Польшчу ў суд за вырубку Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2017 20:13
ЭК мае папросіць Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы спыненьня вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.
Белавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакБелавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакNemo5576/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Эўрапейская камісія падала пазоў супраць Польшчы ў Суд Эўрапейскага Зьвязу ў сувязі з вырубкай Белавескай пушчы. Эўракамісія аргумэнтавала гэты крок парушэньнем некаторых палажэньняў дырэктывы ЭЗ аб захаваньні натуральнага асяродзьдзя дзікай флёры й фаўны, а таксама дырэктывы аб абароне дзікіх птушак.

Такім чынам Эўракамісія адхіліла аргумэнт урада Польшчы, які заключаецца ў тым, што высечка пашкоджаных караедамі дрэў у Белавескай пушчы неабходна для захаваньня асяродзьдзя.

Разгляд спраў у судзе ЭЗ доўжыцца ў сярэднім ад паўтара да двух гадоў. Эўракамісія, аднак, мае намер прасіць Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы неадкладнага спыненьня вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.

Нагадаем, у ходзе 41-й Сэсіі Камітэта сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, якая нядаўна прайшла ў Кракаве, яе дэлегаты заклікалі Польшчу спыніць вырубку дрэў у Белавескай пушчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт