У Сырыі ў сілу ўступіла перамір’е
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.07.2017 14:15
Яно было ўзгодненае паміж ЗША й Расеяй падчас саміту „Вялікай дваццаткі” ў Гамбургу.
PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL
У Сырыі ў сілу ўступіла перамір’е
Яно было ўзгодненае паміж ЗША й Расеяй падчас саміту „Вялікай дваццаткі” ў Гамбургу.
У поўднёва-заходняй частцы Сырыі ўступіла ў сілу перамір’е, узгодненае паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Расеяй падчас саміту „Вялікай дваццаткі” ў Гамбургу.
Плошча, ахопленая дамовай аб спыненьні агню, была вызначаная прадстаўнікамі сырыйскіх урадавых войскаў і паўстанцамі.
Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека паведаміла, што ў гэтым рэгіёне краіны адносна спакойна й няма ніякіх паведамленьняў пра паветраныя ўдары ці баі. Гэта пацьвярджаюць таксама прадстаўнікі сырыйскіх паўстанцаў.
Гэта чарговая спроба пакласьці канец крывавай грамадзянскай вайне ў Сырыі. На працягу шасьці гадоў канфлікту загінулі больш за 300 тысяч чалавек, 5,5 мільёна - пакінулі краіну, а больш за 6 мільёнаў людзей былі пераселеныя ўнутры краіны.
аз