Logo Polskiego Radia
Print

Гамбург: затрыманыя каля 300 удзельнікаў беспарадкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 12:21
Прэзыдэнт Нямеччыны падзякаваў функцыянэрам паліцыі за працу падчас саміту „Вялікай дваццаткі”.
PAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

Гамбург: затрыманыя каля 300 удзельнікаў беспарадкаў
Прэзыдэнт Нямеччыны падзякаваў функцыянэрам паліцыі за працу падчас саміту „Вялікай дваццаткі”.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер падзякаваў паліцыі за працу пры ахове саміту „Вялікай дваццаткі”, які ў суботу закончыўся ў Гамбургу.
Сустрэча кіраўнікоў краінаў-найбуйнейшых эканомікаў сьвету праходзіла ў цені беспарадкаў, якія адбываліся ў горадзе. Яны пачаліся ў чацьвер з пратэстаў супраць саміту G20 і пераўтварыліся ў жорсткія сутыкненьні левых экстрэмістаў з паліцыяй. Пакуль нямецкія службы не паведамляюць пра дакладную колькасьць траўмаваных у беспарадках.
Самыя жорсткія беспарадкі адбыліся ў начны час, калі хуліганы разьбівалі вокны, рабавалі крамы, падпальвалі аўтамабілі, яны стварылі барыкады на вуліцах і абкідвалі паліцыянтаў кактэйлямі Молатава.
З чацьвярга нямецкая паліцыя затрымала ў Гамбургу амаль 300 чалавек, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. 144 былі часова арыштаваныя.
аз

Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер падзякаваў паліцыі за працу пры ахове саміту „Вялікай дваццаткі”, які ў суботу закончыўся ў Гамбургу.

Сустрэча кіраўнікоў краінаў-найбуйнейшых эканомікаў сьвету праходзіла ў цені беспарадкаў, якія адбываліся ў горадзе. Яны пачаліся ў чацьвер з пратэстаў супраць саміту G20 і пераўтварыліся ў жорсткія сутыкненьні левых экстрэмістаў з паліцыяй. Пакуль нямецкія службы не паведамляюць пра дакладную колькасьць траўмаваных у беспарадках.

Самыя жорсткія беспарадкі адбыліся ў начны час, калі хуліганы разьбівалі вокны, рабавалі крамы, падпальвалі аўтамабілі, стварылі барыкады на вуліцах і абкідвалі паліцыянтаў кактэйлямі Молатава.

З чацьвярга нямецкая паліцыя затрымала ў Гамбургу амаль 300 чалавек, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. 144 былі часова арыштаваныя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт