Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт Пуціна па дарозе ў Гамбург абмінуў Польшчу й Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 13:51
Пуцін, накіроўваючыся на саміт G20, абмінуў паветраныя прасторы балтыйскіх краінаў і Польшчы.
PAP/EPA/IAN LANGSDON / POOL

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў запэўніў у суботу, што ўсе пытаньні адносна палёту самалёта расейскага прэзыдэнта зьвязаныя зь мерамі бясьпекі. Такім чынам Пяскоў адказаў журналістам на пытаньне, чаму самалёт з Пуціным, накіроўваючыся ў Гамбург, абмінуў паветраныя прасторы балтыйскіх краінаў і Польшчы.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на дадзеныя партала, які адсочвае палёты, FlightRadar24 паведаміла, што самалёт расейскага прэзыдэнта пакуль уляцеў у паветраную прасторы Даніі й Нямеччыны, то бок краінаў-сябраў NATO, над Балтыйскім морам праляцеў па тэрыторыі нейтральных краін: Фінляндыі й Швэцыі.

Гэты маршрут, як паведаміла агенцтва, быў у абыход прамой дарогі ў Гамбург, якая вядзе над Беларусьсю, а затым усходнімі дзяржавамі NATO, у тым ліку Польшчай. Дарэчы яна карацейшa на амаль 500 кілямэтраў.

Reuters спасылаецца на дадзеныя парталу, датычныя рэйсу самалёта Іл-96 нумар RA-96022. Матэрыялы, паказаныя ў расейскім тэлебачаньні, сьведчаць пра тое, што менавіта на гэтай машыне на саміт „Вялікай дваццаткі” у Гамбургу прыляцеў Уладзімір Пуцін.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт