Logo Polskiego Radia
Print

Напружаная сытуацыя ў Гамбургу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.07.2017 09:19
Усю ноч працягваліся непакоі ды акты вандалізму.
Foto: RONNY WITTEK/PAP/EPA

Гарадзкой паліцыі давялося выкарыстаць усе сілы, каб разагнаць каля дзьвюх тысяч хуліганаў, якія падпальвалі машыны, вырывалі плітку з тратуара, разьбівалі вітрыны і рабавалі крамы. Парадак удалося навесьці толькі раніцай.

Гамбурская паліцыя папрасіла жыхароў прадставіць здымкі ды відэа дзеля ідэнтыфікацыі парушальнікаў.

Канцлер Ангеля Мэркель заявіла, што яна не прымае жорсткія бунты, якія ставяць пад пагрозу жыцьцё чалавека. Міністар юстыцыі Хайка Маас запатрабаваў пакараць вінаватых.

У Нямеччыне няма згоды на праявы любога экстрэмізму, незалежна ад таго арабскія гэта кляны, ісламісты, нэанацысты або крайнія радыкалы левага толку, напісала прэса.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт