У нямецкім Гамбургу на саміце Вялікай дваццаткі G20, які пачаўся сёньня й закончыцца заўтра, прайшла сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Першыя некалькі хвілін размовы былі адкрытыя для фатографаў і апэратараў, пасьля гэтага прэзыдэнты перайшлі да закрытага фармату.
На пачатку спатканьня Дональд Трамп сказаў Пуціну, што для яго сустрэча з расейскім прэзыдэнтам – гэта вялікі гонар. Падкрэсьліў, што спадзяецца, што Расея й ЗША прадпрымуць шмат пазытыўных крокаў. У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін сказаў Трампу, што ён пад уражаньнем ад сустрэчы з амэрыканскім лідарам. Расейскі кіраўнік выказаў надзею, што сустрэча дасьць вынікі, бо, паводле яго, тэлефонныя размовы гэта ня тое, што асабісты кантакт.
Пасьля сустрэчы Пуцін паведаміў, што яны з Трампам размаўлялі на тэму сытуацыі ў Сырыі, ва Ўкраіне, на Карэйскім паўвостраве, барацьбы з тэрарызмам ды кібэрзлачыннасьцю.
У нямецкім Гамбургу на саміце Вялікай дваццаткі G20, які пачаўся сёньня й закончыцца заўтра, прайшла сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Першыя некалькі хвілін размовы былі адкрытыя для фатографаў і апэратараў, пасьля гэтага прэзыдэнты перайшлі да закрытага фармату.
На пачатку спатканьня Дональд Трамп сказаў Пуціну, што для яго сустрэча з расейскім прэзыдэнтам – гэта вялікі гонар. Падкрэсьліў, што спадзяецца, што Расея й ЗША прадпрымуць шмат пазытыўных крокаў.
У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін сказаў Трампу, што ён пад уражаньнем ад сустрэчы з амэрыканскім лідарам. Расейскі кіраўнік выказаў надзею, што сустрэча дасьць вынікі, бо, паводле яго, тэлефонныя размовы гэта ня тое, што асабісты кантакт.
Пасьля сустрэчы Пуцін паведаміў, што яны з Трампам размаўлялі на тэму сытуацыі ў Сырыі, ва Ўкраіне, на Карэйскім паўвостраве, барацьбы з тэрарызмам ды кібэрзлачыннасьцю.
вс