Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: хакеры ўзламалі сыстэму на атамных электрастанцыях

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2017 11:12
Назва і разьмяшчэньне атакаваных АЭС не называюцца.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

ЗША: хакеры ўзламалі сыстэму на атамных электрастанцыях
Неідэнтыфікаваныя хакеры ўзламалі сыстэму амэрыканскіх АЭС. Гэта можа быць «сур'ёзнай пагрозай», - інфармуюць Business Insider i партал E&E News. Кібэратака тычылася бізнэс-часткі інфраструктуры атамных станцый.
Экспэрты з галіны кібэрзлачынства мяркуюць, што сетка, якую аднойчы ўзламалі, становіцца больш даступнай для хакераў і ўяўляе сабой вялікую пагрозу для краіны.
Сытуацыя ўзятая пад кантроль і цяпер трывае сьледзтва, якое вядзе фэдэральная адміністрацыя – паведамляе ABC News, спасылаючыся на ананімныя крыніцы.
Назва і разьмяшчэньне атакаваных АЭС не называюцца. Партал E&E News зазначае, што падобныя кібэратакі не зьяўляюцца нечым новым і ў гэтым годзе яны праводзіліся на “многіх розных атамных электрастанцыях у ЗША”.

Неідэнтыфікаваныя хакеры ўзламалі сыстэму амэрыканскіх АЭС. Гэта можа быць «сур'ёзнай пагрозай», - інфармуюць Business Insider i партал E&E News. Кібэратака тычылася бізнэс-часткі інфраструктуры атамных станцый.

Экспэрты з галіны кібэрзлачынства мяркуюць, што сетка, якую аднойчы ўзламалі, становіцца больш даступнай для хакераў і ўяўляе сабой вялікую пагрозу для краіны. Сытуацыя ўзятая пад кантроль і цяпер трывае сьледзтва, якое вядзе фэдэральная адміністрацыя – паведамляе ABC News, спасылаючыся на ананімныя крыніцы.

Назва і разьмяшчэньне атакаваных АЭС не называюцца. Партал E&E News зазначае, што падобныя кібэратакі не зьяўляюцца нечым новым і ў гэтым годзе яны праводзіліся на “многіх розных атамных электрастанцыях у ЗША”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт