Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэсуэла: Паліцэйскі верталёт абстраляў будынак Вярхоўнага суда

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 10:42
Самалёт захапіў паліцыянт, які заяўляе пра ўтварэньне кааліцыі супраць «крымінальнага ўрада».
PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

Вэнэсуэла: Паліцэйскі верталёт абстраляў будынак Вярхоўнага суда
У Вэнэсуэле абстралялі будынкі Вярхоўнага суда і Міністэрства ўнутраных спраў. Прэзыдэнт краіны Нікалас Мадура паінфармаваў, што самалёт захапілі, а атака была тэрактам. Няма інфармацыі пра ахвяры ці параненых.
Улады паінфармавалі, што верталёт скінуў чатыры гранаты на Вярхоўны суд і выстраліў пяць снарадаў у бок МУС. Прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня заявіў, што прывёў войскі ў стан павышанай гатоўнасьці. Мадура заявіў, што раней ці пазьней тэрарысты будуць схопленыя, а верталёт адбіты.
Верталёт захапіў паліцэйскі пілёт Оскар Пэрэза. На Інстраграме паявілася відэа, на якім мужчына чытае заяву, у якой асуджае ўлады. На фоне стаяць некалькі замаскаваных і ўзброеных мужчын у мундзірах. Афіцэр гаворыць, што зьяўляецца прадстаўніком кааліцыі вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных асоб, якія хочуць стабільнасьці ў краіне і выступаюць супраць «крымінальнага ўрада». Ён заклікае прэзыдэнта Мадуру сысьці з пасады.
Апошнія тры месяцы ў Вэнэсуэле праходзяць антыўрадавыя пратэсты. У краіне пануе эканамічны крызыс, высокая інфляцыя і недахопы асноўных тавараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт