Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Францыі выйграла партыя прэзыдэнта Эманюэля Макрона

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2017 08:07
З такімі вынікамі францускі лідар атрымаў поўны карт-блянш для рэалізацыі сваёй палітыкі.
Прэзыдэнт Францускай Рэспублікі Эманюэль Макрон Прэзыдэнт Францускай Рэспублікі Эманюэль Макрон PAP/EPA/BERTRAND GUAY/POOL

У Францыі падвялі вынікі другога туру парлямэнцкіх выбараў. Абсалютная большасьць у Нацыянальным сходзе – ніжняй палаце парлямэнту, – атрымала партыя прэзыдэнта Эманюэля Макрона «Наперад, рэспубліка». Яна зойме 308 месцаў.
З такімі вынікамі францускі лідар атрымаў поўны карт-блянш для рэалізацыі сваёй палітыкі.
Яўка на выбарах не была высокай: склала ўсяго 43%. Гэта найніжэйшы вынік за ўсю гісторыю сучаснай Францыі.
Галоўнай апазыцыйнай сілай у парлямэнце будуць правыя з партыі «Рэспубліканцы» – 130 месцаў; сацыялісты здабылі 34 мандаты.
Упершыню ў склад ніжняй палаты ўвайшла лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пен, аднак яе партыя атрымала ўсяго толькі 8 мандатаў. Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў.
Пасьля парлямэнцкіх выбараў падасьць у адстаўку дзеючы кабінэт міністраў. Аднак як чакаецца, урад будзе сфармавана зноўку амаль у ранейшым складзе.
Першы тур выбараў у Нацыянальны сход адбыўся 11 чэрвеня.

У Францыі падвялі вынікі другога туру парлямэнцкіх выбараў. Абсалютную большасьць у Нацыянальным сходзе – ніжняй палаце парлямэнту, – атрымала партыя прэзыдэнта Эманюэля Макрона «Наперад, рэспубліка». Яна зойме 308 месцаў.

З такімі вынікамі францускі лідар атрымаў поўны карт-блянш для рэалізацыі сваёй палітыкі. Яўка на выбарах не была высокай: склала ўсяго 43%. Гэта найніжэйшы вынік за ўсю гісторыю сучаснай Францыі.

Галоўнай апазыцыйнай сілай у парлямэнце будуць правыя з партыі «Рэспубліканцы» – 130 месцаў; сацыялісты здабылі 34 мандаты.

Упершыню ў склад ніжняй палаты ўвайшла лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн, аднак яе партыя атрымала ўсяго толькі 8 мандатаў. Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў падасьць у адстаўку дзеючы кабінэт міністраў. Аднак як чакаецца, урад будзе сфармавана зноўку амаль у ранейшым складзе.

Першы тур выбараў у Нацыянальны сход адбыўся 11 чэрвеня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт