Logo Polskiego Radia
Print

У Эўразьвязе зь сёньняшняга дня адменены роўмінг

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2017 13:47
Тарыфы за роўмінг на тэрыторыі Эўразьвязу зьніжаліся паступова да іх поўнай адмены 15 чэрвеня.
Photo: pixabay.com

Зь сёньняшняга дня, 15 чэрвеня, на тэрыторыі ўсяго Эўрапейскага Зьвязу адменена аплата за роўмінг.

Тры з чатырох найбуйнейшых апэратараў мабільнай сувязі, прадстаўленых на польскім рынку, паведамілі аб выкананьні ўсіх патрабаваньняў Брусэля ў дадзеным пытаньні.

За працэсам будзе назіраць Упраўленьне электронных камунікацый Польшчы. У выпадку парушэньня нормаў ЭЗ ва ўстанове ня выключылі магчымасьці накладаньня штрафаў на кампаніі мабільнай сувязі.

Тарыфы за роўмінг на тэрыторыі Эўразьвязу зьніжаліся паступова да іх поўнай адмены 15 чэрвеня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт