Партыя прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «Наперад, рэспубліка!« перамагла ў першым туры выбараў у Нацыянальны сход (ніжняя палата парлямэнту). Канчатковыя дадзеныя апублікаваныя на сайце Міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Прапрэзыдэнцкі рух набраў 28,21 адсотка галасоў выбаршчыкаў, правацэнтрысцкія «Рэспубліканцы» ўзялі 15,77 адсоткаў, «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн – 13,20 адсоткаў, «Непакораная Францыя» Жан-Люка Мэляншона – 11,02 адсотка, левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя – 7,44 адсотка галасоў.
На ўчасткі прыйшлі менш за палову французаў – 48,71 адсотка, што зьяўляецца рэкордна нізкім паказчыкам за ўсю гісторыю выбараў у Нацсход. Яшчэ да абвяшчэньня канчатковых вынікаў прэмʼер-міністар Эдуар Філіп заявіў, што прадэманстраваныя партыяй Макрона вынікі сьведчаць аб тым, што грамадзяне падтрымліваюць палітыку прэзыдэнта як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.
Выбары ў Нацсходу праходзяць па мажарытарнай сыстэме, кандыдаты абіраюцца ў аднамандатных акругах. Марын Лё Пэн набрала неабходныя галасы, заваяваўшы ў сваёй акрузе давер 46,02 працэнтаў грамадзян. Яе канкурэнты адстаюць у некалькі разоў.
Другі тур выбараў у Нацыянальны сход адбудзецца ў наступную нядзелю, 18 чэрвеня. У кожнай акрузе будуць удзельнічаць кандыдаты, якія атрымалі ня менш за 12,5 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў у першым туры.

паводле lenta.ru/вс