Logo Polskiego Radia
Print

Адчыніўся польскі павільён на выстаўцы EXPO у Астане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 12:30
Вядучым матывам польскага стэнду зьяўляецца энэргетыка, як традыцыйная, так і аднаўляльныя крыніцы.
Польскі стэнд на EXPO-2017 у АстанеПольскі стэнд на EXPO-2017 у АстанеEPA/IGOR KOVALENKO

Польскі павільён мае паверхню 700 квадратных мэтраў.

Вядучым матывам польскага стэнду зьяўляецца энэргетыка, як традыцыйная так і аднаўляльныя крыніцы. Сваю прапанову прадстаўляюць горназдабыўныя кампаніі.

Намесьнік міністра разьвіцьця Ядвіга Эмілевіч падкрэсьлівае, што польскія фірмы маюць тэхналёгіі, якія зьяўляюцца аднымі з самых сучасных у сьвеце.

У склад польскай дэлегацыі на выставу ўвайшлі таксама вытворцы трамвайнага парку, чыгуначнага саставу й аўтобусаў. Міністар адзначыла, што польскія лякаматывы і трамваі ўжо працуюць у Казахстане.

У польскім павільёне таксама можна сустрэць іншыя галіны прамысловасьці. Адна зь іх гэта харчовая прамысловасьць.

Ядвіга Эмілевіч спадзяецца, што праз EXPO польскія вытворцы знойдуць новыя рынкі ў Цэнтральнай Азіі.

EXPO у Астане працягнецца да верасьня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт