Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы - пратэст таксісаў супраць кампаніі Uber

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2017 16:15
Uber: магчымасьць выбару сродка перамяшчэньня сьведчыць пра «якасьць пражываньня ў сучасных гарадах».
pixabay.com/Public Domain CC0

У панядзелак, 5 чэрвеня, у буйнейшых польскіх гарадах будуць пратэставаць таксісты. Кіроўцы таксі будуць патрабаваць ва ўрада ўвядзеньня мер на заканадаўчым узроўні для барацьбы, паводле іх словаў, зь несумленнай канкурэнцыяй з боку амэрыканскай карпарацыі Uber. Нагадаем, Uber – гэта мабільнае прыкладаньне, пры дапамозе якога без ліцэнзіі й фіскальнай касы можна перавозіць пасажыраў.

У горадзе Ўроцлаў (заходняя Польшча) пратэст будзе мець стацыянарны характар: таксісты плянуюць заблякаваць стаянку перад будынкам ваяводзкага ўпраўленьня. У сваю чаргу ў Варшаве кіроўцы праедуць на нізкай хуткасьці праз цэнтар сталіцы, што прывядзе да затораў у горадзе.

У адказ на пратэст кампанія Uber напісала, што магчымасьць выбару сродка перамяшчэньня гараджанамі сьведчыць пра «якасьць пражываньня ў сучасных гарадах».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт