СІЗА №1 адмовілася ад кніг Саюза беларускіх пісьменьнікаў
Напрыканцы красавіка грамадзкая арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, зьвярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.
У лісьце ад імя старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыса Пятровіча выказвалася жаданьне ў межах «дабрачыннай дзейнасьці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытаньня на беларускай мове... перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і клясыка, і творы сучасных беларускіх пісьменьнікаў». Пасьля гэтага зьмяшчалася просьба паведаміць працэдуру перадачы кніг, прычым арганізацыя забясьпечвала іх дастаўку да сьледчага ізалятара.
19 траўня ў СБП паступіў ліст ад начальніка СІЗА №1 Вікенція Варыкаша, дзе паведамлялася, што «фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забясьпечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбу ў папаўненьні».
Нагадаем, што ў лістах фігурантаў «справы патрыётаў», якія трапляюць у СМІ, ня раз сустракаецца пажаданьне мець больш кніг для чытаньня, у першую чаргу мастацкай літаратуры на беларускай мове.
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»/ав