Польскі паліцыянт аддаў свой касьцявы мозг 5-гадовай беларусцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.05.2017 15:22
Паліцыянт прайшоў дакладныя мэдыцынскія абсьледаваньні, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.
Анджэй Вашакwww.slubice24.pl
Супрацоўнік паліцыі Анджэй Вашак з гораду Слубіцэ што на мяжы зь Нямеччынай дапамог цяжка хворай беларускай дзяўчынцы.
У 2014 годзе Анджэй Вашак зарэгістраваўся ў сыстэме донараў касьцявога мозгу. Перасадка касьцявога мозгу можа прайсьці без складанасьцей, калі ў донара й пацыента аднолькавы галоўны комплекс гістасумяшчальнасьці. Паліцыянт прайшоў дакладныя мэдыцынскія абсьледаваньні, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.
Нядаўна ў адной з уроцлаўскіх клінік у Анджэя Вашака быў узяты касьцявы мозг. Працэдура працягвалася каля гадзіны. Пазьней паліцыянт даведаўся, што мозг быў перасаджаны хворай 5-гадовай дзяўчынцы зь Беларусі.
Паводле заканадаўства, Анджэй Вашак ня можа даведацца пэрсанальныя дадзеныя свайго «генэтычнага блізьнюка». Донар і пацыент могуць пазнаёміцца толькі праз два гады пасьля мэдычнай працэдуры й пры ўмове, што гэтага хоча пацыент, гаворыцца ў законе.
вс