На Лазурным узьбярэжжы распачынаецца Канскі кінафэстываль
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.05.2017 12:48
Фэстываль адчыніць акторка Моніка Бэлучы, а на чале журы стаіць гішпанскі рэжысэр Пэдра Альмадовар.
PAP/EPA/JULIEN WARNAND
На Лазурным узьбярэжжы распачынаецца Канскі кінафэстываль. Гэта ўжо 70-е сьвята сусьветнага кіно. Узнагароды будуць раздадзеныя 28 траўня. Фэстываль адчыніць акторка Моніка Бэлучы, а на чале журы юбілейнага фэстывалю стаіць вядомы гішпанскі рэжысэр Пэдра Альмадовар.
Падчас фэстывалю будуць паказаныя як фільмы, якія будуць змагацца за «Залатую пальму», так і пазаконкурсныя стужкі. Сярод іх фільм польскага рэжысэра Анджэя Вайды «Чалавек з жалеза» і польска-францускі фільм Рамана Паляньскага «Піяніст».
У гэтым годзе за «Залатую пальму» будзе змагацца паляк Гжэгаж Молда. Яго фільм «Канец спатканьня» прымае ўдзел у конкурсе кароткамэтражных фільмаў.
Яшчэ перад пачаткам Канскага кінафэстывалю паявілася чутка, што арганізатары вырашылі выключыць з конкурсы фільмы, зьнятыя фірмай, якая не пагадзілася на іх распаўсюд у кінатэатрах Францыі, пакідаючы іх на платных тэлеканалах. Арганізатары аспрэчылі гэтую інфармацыю. У конкурсе будуць паказаныя ўсе раней закваліфікаваныя карціны.
Гэта ўжо 70-е сьвята сусьветнага кіно. Узнагароды будуць раздадзеныя 28 траўня. Фэстываль адчыніць акторка Моніка Бэлучы, а на чале журы юбілейнага фэстывалю стаіць вядомы гішпанскі рэжысэр Пэдра Альмадовар.
Падчас фэстывалю будуць паказаныя як фільмы, якія будуць змагацца за «Залатую пальму», так і пазаконкурсныя стужкі. Сярод іх фільм польскага рэжысэра Анджэя Вайды «Чалавек з жалеза» і польска-францускі фільм Рамана Паляньскага «Піяніст».
У гэтым годзе за «Залатую пальму» будзе змагацца паляк Гжэгаж Молда. Яго фільм «Канец спатканьня» прымае ўдзел у конкурсе кароткамэтражных фільмаў.
Яшчэ перад пачаткам Канскага кінафэстывалю паявілася чутка, што арганізатары вырашылі выключыць з конкурсу фільмы, зьнятыя фірмай, якая не пагадзілася на іх распаўсюд у кінатэатрах Францыі, пакідаючы іх на платных тэлеканалах. Арганізатары аспрэчылі гэтую інфармацыю. У конкурсе будуць паказаныя ўсе раней закваліфікаваныя карціны.
ав