Хакеры правялі масавую атаку ў 99 краінах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.05.2017 10:48
На думку аналітыкаў, хакеры выкарысталі праграму, распрацаваную Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі ЗША
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Хакеры правялі атакі, па меншай меры, у 99 краін. Кібэрзлачынцы запатрабавалі выкуп у замен за разблякаваньне кампутараў. Аналітыкі паведамляюць, што хакеры атакавалі, між іншым, у Кітаі, Гішпаніі, Італіі, Расеі, ЗША і Вялікабрытаніі.
Яны выкарыстоўвалі праграму тыпу ransomware, інакш праводзілі электронныя выкраданьні. Хакеры патрабавалі $300 за разблякаваньне аднаго кампутара.
Сярод пацярпелых былі гішпанская кампанія Telefonica, транспартны гігант FedEx, швэдзкія мясцовыя ўлады, брытанская служба аховы здароўя.
На думку аналітыкаў, хакеры выкарысталі праграму, распрацаваную Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі ЗША. У красавіку праграма была скрадзеная і апублікаваная ў Інтэрнэце.
Раней кампанія Microsoft выпусьціла спэцыяльнае абнаўленьне, якое павінна было абараніць ад нападу, але ў многіх кампутарах гэтыя абнаўленьні не былі ўстаноўлены.
Яс