«Дзедаўшчына» – прыклад «савецкасьці» арміі»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.05.2017 08:03
Экспэрт: Гэтую праблему трэба было вырашыць адразу пасьля распаду Саюзу, і цяпер мы б бачылі ўжо вынік.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
Час ад часу беларускую мэдыйную прастору страсаюць паведамленьні пра гібель альбо самазабойства жаўнера тэрміновай службы. Беларускія праваабаронцы зазначаюць, што праблема «дзедаўшчыны» надалей актуальная для беларускага войска: яна нікуды ня зьнікла, хоць маштаб, зразумела, меншы чым у савецкі час.
Аналітычны артыкул, прысьвечаны праблемам беларускай арміі, напісала экспэрт Цэнтру Астрагорскага Алеся Руднік.
Экспэртка лічыць, што прычына «дзедаўшчыны» – гэта комплексная праблема. Паводле Алесі Руднік, «дзедаўшчына» – прыклад «савецкасьці» арміі. Гэтую праблему, якая зьяўляецца савецкім перажыткам, трэба было вырашыць адразу пасьля распаду Саюзу, і цяпер мы б бачылі ўжо вынік, зазначае адмыслоўца. З Алесяй Руднік размаўляе Валеры Саўко.
слухайце гукавы файл