Польшча робіць стаўку на суднабудаўніцтва
Лідар кіроўнай партыі паабяцаў, што судбаверф у Шчэціне на пачатак пабудуе чатыры новыя судны.
Суднаверф у Шчэціне пабудуе чатыры новыя судны для „Польскага марскога суднаходзтва”. Пра гэта падчас візыту ў Шчэціне паведаміў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński). Арыенціровачная дата пачатку вытворчасьці - 2019 год.
У сваю чаргу міністар марской эканомікі й воднага транспарту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) паведаміў, што будаўніцтва першага парома для „Польскага балтыйскага суднаходзтва” пачнецца 23 чэрвеня.
„Цяпер паромы даюць выдатныя фінансавыя вынікі. Прадпрыемства „Польскае балтыйскае суднаходзтва”, якое год таму нашыя папярэднікі плянавалі прадаць, цяпер прыносіць велізарны прыбытак і здольнае ўласнымі сіламі пабудаваць паром”, - сказаў міністар.
Апошні карабель у Шчэцінскай суднаверфі быў пабудаваны 8 гадоў таму. Пазьней, на падставе спэцзакона, Шчэцінская суднаверф была ліквідаваная, а ейныя актывы часткова прададзеныя й вывезеныя на мэталялом.
Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што цяпер верф працаўладкоўвае 1 600 рабочых. „Гэта шанец на тое, каб цягам бліжэйшага часу тут нанава працавалі 4,5 тысячы чалавек”, - сказаў старшыня польскай кіроўнай партыі.
аз