Больш за палову дзяцей у Польшчы атрымлівае „500 плюс”
1 красавіка прайшоў год з моманту ўвядзеньня гэтай праграмы дапамогі.
Больш за палову ўсіх дзяцей у Польшчы ў сакавіку атрымалі сродкі ў рамках праграмы дапамогі „Сям’я 500 Плюс”. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Міністэрства па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.
Нагадаем, 1 красавіка прайшоў год з моманту ўвядзеньня гэтай дапамогі ў краіне.
Міністар Эльжбета Рафальска паведаміла, што цягам году польскія сем’і атрымалі ў агульнай складанасьці больш за 23 мільярды злотых.
Эльжбета Рафальска: У сакавіку агулам на дапамогу былі прызначаныя больш за 2 мільярды злотых, у лютым таксама 2 мільярды. Гэта агульная сума выплачаных сродкаў і кошту іх абслугоўваньня. Паводле нашых прагнозаў, кошт праграмы ў бягучым годзе складзе 24,5 млрд злотых уключна з коштамі абслугоўваньня.
Міністар адзначыла, што яе радуюць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, якія пацьвярджаюць, што праграма „Сям’я 500 плюс” уплывае на эканамічны рост у краіне.
Нагадаем, сродкі ў памеры 500 злотых бацькі атрымліваюць незалежна ад даходу на кожнае другое й наступнае дзяця, якім ня больш за 18 гадоў. Дапамогу бацькі могуць атрымаць таксама на першае або адзінае дзіця, калі даход на члена сям’і не перавышае 800 злотых, або 1200 злотых, калі ў сям’і ёсьць дзіця-інвалід.
аз