Logo Polskiego Radia
Print

Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю на Першамай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.05.2017 08:57
Пасьля мерапрыемства былі затрыманыя Севярынец і Максім Вінярскі.
Павел Севярынец падчас першамайскай акцыіПавел Севярынец падчас першамайскай акцыіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

2 траўня ў Цэнтральным судзе Менска пройдзе суд над апазыцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам. Яго затрымалі пасьля несанкцыянаванай першамайскай акцыі.

Як паведамлялася, у акцыі ў цэнтры сталіцы прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Акцыя прайшла мірна, падчас яе затрыманьняў не было. Пасьля мерапрыемства былі затрыманыя Севярынец і Максім Вінярскі.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, увечары 1 траўня Севярынец трапіў у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт