Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы – рэкордна нізкае беспрацоўе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2017 12:03
Экспэрты прагназуюць, што да канца году яно можа зьнізіцца нават да 7%.
Photo: Jeremy Segrott/flickr.com/Commercial use allowed

Узровень беспрацоўя ў сакавіку зьнізіўся да самага нізкага ўзроўню з 1989 году. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла, што ў канцы мінулага месяца паказчык беспрацоўя склаў 8,1%.

Эканаміст Банку BZ WBK Пётр Бельскі(Piotr Bielski) падкрэсьлівае, што апублікаваныя дадзеныя лепшыя, чым чакала Міністэрства працы, якое спадзявалася беспрацоўя на ўзроўні 8,2%. Экспэрт дадае, што колькасьць беспрацоўных зьяўляецца самай нізкай у гісторыі польскай эканомікі й надалей зьніжаецца.

Пётр Бельскі паясьняе, што паляпшэньне сытуацыі на рынку працы вынікае, між іншым, з узнаўленьня сэзоннай працы, а таксама з паляпшэньня эканамічнай сытуацыі ў краіне. Ён прагназуе, што да канца году беспрацоўе зьнізіцца да 7%.

Нагадаем, у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 8,5%.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт