Паўночная Карэя прыгразіла Аўстраліі ядзерным ударам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2017 09:03
Пхеньян прыгразіў Канбэры ядзерным ударам у выпадку падтрымкі аўстралійскімі ўладамі палітычнага курсу ЗША ў дачыненьні да КНДР.
Zdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay.com/CC0
Пра гэта паведаміў канал ABC спаслаўшыся на прадстаўніка міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі.
«Урад Аўстраліі сьлепа і заўзята прытрымліваецца лініі ЗША. Калі Аўстралія працягне ўпірацца ў падтрымліваньні курса Злучаных Штатаў па ізаляваньні і ціску Паўночнай Карэі, гэта стане самагубным актам трапляньня ў зону ядзернага ўдару сіл Паўночнай Карэі», – сказаў суразмоўца тэлеканала. Яго заява стала адказам на словы кіраўніка аўстралійскага МЗС Джулі Бішоп, у адным зь нядаўніх інтэрвію, якая назвала ядзерную праграму КНДР «сурʼёзнай пагрозай» для Аўстраліі. Таксама яна ня выключыла верагоднасьці ўдару па сваёй дзяржаве.
Сытуацыя на Карэйскім паўвостраве застаецца адной з самых напружаных міжнародных палітычных тэм. Вашынгтон заяўляў пра гатоўнасьць нанесьці папераджальны ўдар па паўночнакарэйскіх ваенных абʼектах, калі Пхеньян вырашыцца яшчэ на адно ядзернае выпрабаваньне. КНДР у адказ заявіла, што ў гэтым выпадку ажыцьцявіць прэвэнтыўную атаку. Пазьней крыніцы паведамілі, што ЗША ня маюць намеру выкарыстоўваць ваенную сілу, а засяродзяцца на аказаньні дыпляматычнага ціску і санкцый.
lenta.ru/яс