Беларускі гурт дамогся выдаленьня з Youtube фільму пра «Белы легіён»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2017 08:19
Гурт Irdorath не пагаджаецца на выкарыстаньне іх творчасьці дзеля чорнай прапаганды.
psyfactor.org
Па просьбе беларускіх музыкаў з гурту Irdorath сэрвіс Youtube выдаліў фільм Белтэлерадыёкампаніі «Белый легион чёрных душ».
Адзін са стваральнікаў гурту Ўладзімер распавёў Радыё Свабода, што музыкі падалі скаргу на тэлеканал, паколькі той без дазволу гурту выкарыстаў іх кампазыцыю.
«Мы сваю музыку ніколі не асацыявалі з палітыкай, а тым больш з дзяржпрапандай. Тым больш пад такім кантэнтам мы б ніколі не падпісаліся. Гэты фільм быў зроблены па замове пасьля вядомых падзеяў. Наша музыка там гучаць не павінна, і нашага імя там быць не павінна».
Аўтарскія правы на выкарыстаную песьню належаць Надзеі, ідэйнай натхняльніцы гурту Irdorath. Менавіта яна падала скаргу. Аднак, паводле музыкаў, судзіцца з БТ яны не зьбіраюцца.
Фільм «Белы легіён чорных душ» БТ паказала 12 красавіка.
svaboda.org/яс